Главная arrow Кубок лиги arrow Регламент
Регламент
03.08.2008

Кубок лиги - Регламент
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ ТРЭЦЯГА РОЗЫГРЫШУ КУБКА ЛІГІ СЕЗОНА 2009-2010 гг.

I. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Трэці Кубак Лігі сярод аматарскіх калектываў праводзіцца з 27 верасня 2009 года па 23 траўня 2010 года. Спаборніцтвы праходзяць на пляцоўках стадыена «Будаўнік», пачынаючы з 10.00. 

II. КІРАЎНІЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ ТУРНІРУ
Агульнае кіраўніцтва міні-футбольным фестывалем ажыццяўляецца ГА “Самадзеяльны клуб па міні-футболе «АМАТАР” і рэдакцыяй бюлетэня «Тайм-аут». Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборніцтваў ускладаецца на прэзідэнта клуба Уладзімера Люкевіча, выканаўчага дырэктара турніра Эдуарда Белемука, адказнага рэдактара «Тайм-аута» Ігара Казлова, кіраўніка арбітражнага корпуса Аляксандра Пыліка, супрацоўніка прэс-службы Дзяніса ЖЫЛКО.

IІІ. УДЗЕЛЬНIКI ТУРНIРУ
Да ўдзелу ў фестывалi дапускаюцца толькi каманды Лідэр-лігі і Першай лігі гарадскога чэмпіяната па міні-футболе, якiя да пачатку турнiра аплацiлi заявачны ўзнос для ўдзела у чэмпіянаце горада. 

IV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Кубак Лігі з максiмальнай колькасцю камандаў - 32 - праводзiцца ў некалькi этапаў. На першым этапе каманды пры дапамозе сеянага жэрабя фармiруюць восем груп А, В, С, D, E, F, G і Н па чатыры клуба ў кожнай групе. Па аднаколавай сiстэме, калi кожная каманда сустракаецца са сваiмi сапернiкамi па аднаму разу, удзельнiкi спаборнiцтваў вызначаюць двух пераможцаў у сваёй групе.
Пункты налiчваюцца: за перамогу - 3 пункты, за нiчыю - 1 пункт, за паражэнне - 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на то прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне з лiкам 0:3.
Месцы камандаў у групе вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядаюцца наступныя паказчыкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае месца (пункты, перамогі, розніца мячоў, колькосць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў. У выпадку, калi ўсе гэтыя паказчыкi будуць аднолькавымi, месцы вызначаюцца пры дапамозе пенальцi.
На другiм этапе каманды, заняўшыя ў групе 1-е і 2-е месцы, па алiмпiйскай сiстэме сустракаюцца ў 1/8, 1/4, 1/2 i фінале, згодна з сеткай турніра. У выпадку, калi ў матчах 1/8 і 1/4 асноўны час не вызначыць пераможцу - адразу прызначаюцца пенальцi. У паўфінальных і фінальным матчы пасля асноўнага часу спачатку прызначаюцца два дадатковыя таймы па 10 хвiлiн кожны, а калi i яны не здольныя вызначыць пераможцу - прызначаюцца пенальцi.

V. ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ І ПАКАРАННІ
За парушэннi правiлаў пад час гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка). Дзве жоўтыя карткi у гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу удзельнiчаць у чарговым матчы, пасля гэтага ўжо кожная наступная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў чарговай гульні. Чырвоная картка ў адносінах да іграка дзейнічае з 10-хвілінным выдаленнем з далейшай заменай, а футбаліст, які атрымаў картку павінен прапусціць чарговы матч сваёй каманды.
Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi і аплаце штрафных санкцыяў. Кубак Лігі - асобны турнір, а таму карткі, атрыманыя ў Кубке не маюць дачынення да гульняў рэгулярнага чэмпіяната. За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне.

VI. АРБІТРАЖ ТУРНІРА 
Прэрагатыва прызначэння арбiтраў на матчы належыць галоўнаму арбітру спаборніцтваў Аляксандру Пыліку. Калi адна з камандаў вiдавочна цягне час гульнi, суддзя можа дадаць час.
ЗАЎВАГА: Пратэсты наконт судзейства не прымаюцца.

VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Пераможца Кубка ўзнагароджваецца грашовым прызам у памеры 500.000 рублёў і пераходным Кубкам, на якім наносіцца назва каманды-пераможцы. Фіналіст узнагароджваецца дыпломам і грашовым прызам у памеры 200.000 рублёў.

VIII. ЗАЯЎКІ
Каманды гуляюць выключна ў тым складзе ў якiм яны гулялi ў рэгулярным гарадскiм чэмпiянаце па мiнi-футболе, згодна заявачнаму спісу.
Аргкамітэт СК «АМАТАР»

 

Последнее обновление ( 15.09.2009 )