|
Элит-лига - Регламент  ПАЛАЖЭННЕ аб правядзеннi ХІV адкрытага рэгіянальнага турніру па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/2010
I. ЧАС I МЕЙСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ ХІV Адкрыты рэгіянальны турнір па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/10 пачынаецца 6 снежня 2009 года, заканчваецца 07 сакавіка 2010 года. Спаборнiцтвы праводзяцца па турава-групавой сістэме у залах Палацу спорта “Вікторыя” (вул. Ленінградская 2) па нядзелях згодна з календаром турніра. Максімальная колькасць удзельнікаў – не больш за 24 (дваццаць чатыры) калектывы.
II. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ Агульнае кiраўнiцтва ХІV Адкрытым рэгіянальным турнірам па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/10 ажыццяўляецца Аддзелам па фізічнай культуры, спорце і турызме Брэсцкага гарвыканкама (начальнік А.У.Бяспалаў) і Грамадскiм аб’яднаннем “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” (старшыня ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiч). Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на галоўную судзейскую калегію: галоўны суддзя спаборнiцтваў, арбітр нацыянальнай катэгорыi Ю.В.Рымчонак; галоўны сакратар спаборнiцтваў, арбітр першай катэгорыi А.С.Якуш; сакратар спаборніцтваў Д.Жылко; выканаўчы дырэктар турнiра Э.Белямук; адказныя за арганiзацыйнае забяспячэнне турнiру, медыцынскае абслугоўванне i сувязi з грамадскасцю I.Казлоў, А.Пылік і М.Ручкін.
III. УДЗЕЛЬНIКI СПАБОРНIЦТВАЎ Да ўдзелу ў турнiры згодна з камандным рэйтынгам дапускаюцца ўсе тыя калектывы, якiя пералiчылi заявачны ўзнос у памеры 700.000 (семсот тысячаў) беларускіх рублёў да 07.11.2009 года на разліковы рахунак № 3015500133010, валюта рахунка 974, “Приорбанк” ААТ, код 749, ЦБУ 500 г.Брэст, 224013, бул. Шаўчэнкі 6/1, ГА СК “Аматар”, УНН 200217784, ОКПО 14374572. Каманда, якая ў адпаведны тэрмін не разлічылася з уступным узносам, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
IV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ Спаборнiцтвы з максiмальнай колькасцю камандаў – дваццаць чатыры – праводзяцца па наступнай сiстэме: 1) на першым этапе каманды на падставе жараб’ёўкі разбiваюцца на шэсць падгрупаў па 4 калектывы і гуляюць паміж сабой па два разы, каб вызначыць два лепшыя калектывы кожнай групы і чатыры лепшыя калектывы з тых, што занялі трэцяе месца ў сваіх падгрупах; 2) на другiм этапе ў адпаведнасці з вынікамі першага этапа адбываецца адна гульня 1/8 фінала згодна з сеткай спаборніцтваў; 3) на трэцім этапе адбываюцца дзве гульні 1/4 фінала; 4) на чацвёртым этапе адбываюцца дзве гульні 1/2 фінала; 5) фінальны матч за Кубак ХІІІ Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/10. Каманды, якія згодна з класіфікацыяй па выніках сезона ELITE LEAGUE-2009/10 застануцца на 23 і 24 месцах, аўтаматычна пераводзяцца на наступны сезон у турнір PREMIER LEAGUE-2010/11. Акрамя таго, каманды, якія не прайшлі групавы этап, у адпаведнасці з календаром фармуюць сетку турніра play out для вызначэння пераможца. Пераможцы выяўляюцца па выніках аднаго матча. Усяго не больш за 13 тураў. Спаборнiцтвы пачынаюцца 6 снежня 2009 года i заканчваюцца 07 сакавіка 2010 года. Пункты налiчваюцца: за перамогу – 3 пункты, за нiчыю – 1 пункт, за паражэнне – 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на тое прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне з лiкам 0:5; яна павiнна кампенсаваць аплату 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi. Наступны, другi, зрыў гульнi без важкай прычыны кампенсуецца аплатай 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi i тэхнiчным паражэннем 0:5. Працяг удзелу ў чэмпiянаце можа быць толькi пасля аплаты арэнды месца спаборніцтваў. На трэцi раз каманда здымаецца з турніру і ўсе футбалісты аўтаматычна дыскваліфікуюцца да канца сезона. Капітан каманды ў працэсе гульні можа двойчы ўзяць аднахвілінны перапынак – адзін раз на тайм. Месцы камандаў вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядваюцца наступныя паказальнiкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае мейсца (перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) агульная рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў; 5) жэрабя. Працягласць аднаго матчу – два таймы па 20 хвiлiнаў, перапынак – да 05 хвiлiнаў. Спазненне на гульню звыш 05 хвiлiнаў без важкiх на тое прычынаў разглядваецца як неяўка. Усе гульні адбываюцца мячом № 4. Заявы на перанос матчаў не прымаюцца. Заўвага: у выпадку, калi каманда здымаецца са спаборнiцтваў, грашовыя ўзносы, што паступiлi на рахунак Аргкамiтэту турнiру, не вяртаюцца
V. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI За парушэннi правiлаў падчас гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) да канца гульні з правам замены іншым спартоўцам праз 2 (дзве) хвіліны. За дробныя парушэнні спартовец можа выдаляцца на 2 (дзве) хвіліны з правам працягу матчу пасля заканчэння пакарання. Тры жоўтыя карткi ў гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу ўдзельнiчаць у чарговым матчы, пасля чаго ўжо кожная няцотная картка пазбаўляе права ўдзелу ў спаборнiцтвах. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню з наступным разглядам яго ўчынку судзейскай калегіяй. Другая чырвоная картка азначае пропуск дзвюх гульняў і разглядам ягонага ўчынку на судзейскай калегіі. Кожная наступная чырвоная картка адпавядае колькасці прапушчаных гульняў з абавязковым разглядам паводзінаў спартоўца на судзейскай калегіі. На судзейскай калегіі ў абавязковым парадку будуць разглядвацца ўсе выпадкі нецэнзурнай лаянкі ў адпаведнасці з атрыманымі жоўтай альбо чырвонай карткамі згодна з запісамі ў пратаколе. Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi. За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне 0:5 з наступным разглядам здарэння на судзейскай калегіі. Камандзе, якая своечасова не зрабіла адпаведныя тлумачэнні на судзейскай калегіі, пункты не налiчваюцца. Заўвага: судзейская калегiя мае права вынесці больш жорсткае пакаранне на спартоўца, якi дапусцiў асаблiва брутальнае парушэнне падчас спаборнiцтваў
VI. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя дапушчаныя да правядзення ХІV Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/10, Аргкамiтэтам першынства. Прэтэсты наконт судзейства аргкамітэтам не прымаюцца. На кожную гульню прызначаецца двое суддзяў. Пасля заканчэння гульняў суддзi павiнны перадаць запоўненыя пратаколы ў Аргкамiтэт спаборнiцтваў. Адрас судзейскай калегii: 224011 г.Брэст-11, а/с 35, ГА СК “Аматар”. Вынікі матчаў адразу па заканчэнні падаюцца на тэлефон – 6935152 (арбітр нацыянальнай катэгорыі Рымчонак Юрый Вітальевіч) і 6849997 (выканаўчы дырэктар Белямук Эдуард Вячаслававіч), а ў вечары гульнявога дня на адрас электроннай пошты – e-mail:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ Прызавы фонд турніра ў выпадку максімальнай колькасьці ўдзельнікаў вызначаецца ў межах 40% ад агульнай сумы. З гэтай сумы кожны набраны пункт на ўсіх стадыях правядзення спаборніцтваў, акрамя play-out, будзе ацэньвацца ў пэўную грашовую суму. Такім чынам, кожная каманда незалежна ад занятага месца мае магчымасць атрымаць грашовы прыз. Акрамя таго, пераможца спаборніцтваў атрымае кубак ELITE LEAGUE, а кожная каманда будзе ўзнагароджана ганаровым дыпломам. Спецыяльнымi прызамi спонсараў турнiра будуць узнагароджаныя лепшыя футбалісты спаборніцтваў.
VIII. ЗАЯЎКI Заяўкi на ўдзел у спаборнiцтвах павiнны ўключаць у склад каманды не больш за 15 (пятнаццаць) асобаў. У заяўцы поўнасцю ўказваюцца прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, год нараджэння i месца працы кожнага гульца, а таксама дадаткова поўны хатнi адрас i кантактны тэлефон капiтана каманды (цi яго намеснiка). Заяўкi павiнны быць напісаныя друкаванымі літарамі альбо надрукаваныя на кампутары ў двух экзэмплярах. На iх павiнны быць уласны подпiс капiтана каманды i дата. Заяўкі падаюцца ў Аргкамітэт спаборніцтваў і дасылаюцца на адрас электроннай пошты – e-mail:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
Заўвагі: 1) пераходы гульцоў з адной каманды ў другую ажыццяўляюцца праз Аргкамiтэт турнiру i па ўзаемнай згодзе капiтанаў зацiкаўленых камандаў. Пераходы адбываюцца выключна праз дасягненне згоды на гэта галоўнай судзейскай калегіі; 2) удзел футбалістаў, якія гуляюць у матчах нацыянальных чэмпіянатаў у Першым і Другім дывізіёнах па футболе і футзалу дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі за такога футбаліста на рахунак Аргкамітэта турніра пералічваецца грашовая сума ў памеры 1 (адна) базавая аплата на адпаведны перыяд па Рэспубліцы Беларусь: усяго не больш за тры асобы ў адной камандзе. Статус футбаліста такога ўзроўню зацікаўленыя каманды вызначаюць наяўнасцю (ці адсутнасцю) кантракта з клубам на момант правядзення турніру (згодна з інфармацыяй Ассацыяцыі Беларусскай Федерацыі Футбола).
У бягучай заяўцы павiнна быць не больш за 15 (пятнаццаць) гульцоў. Кожная дадатковая заяўка афармляецца выключна праз дасягненне згоды на гэта галоўнай судзейскай калегіі.
IX. ВЫДАТКI НА ПРАВЯДЗЕННЕ СПАБОРНIЦТВАЎ Асноўныя выдаткi на пpавядзенне спабоpнiцтваў нясе ГА СК “Аматаp”: сpодкi, якiя атpыманыя ад камандаў (заявачныя ўзносы), а таксама сумы, што могуць быць атpыманыя ад патэнцыяльных спонсаpаў, pэалiзуюцца на арганiзацыю i пpавядзенне спабоpнiцтваў, а дакладней: прызавы фонд, арэнду спартыўнай залы, медыцынскае і судзейскае забеспячэнне, набыццё спартыўнае формы i iнвентара, вырашэнне тэхнiчных пытанняў, выпуск iнфармацыйных праграмаў i г.д. Аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызме Брэсцкага гарвыканкаму прымае на сябе выдаткі па долевым удзеле ў аплаце арэнды спартыўнага аб’екта, а таксама ў фінансаванні судзейства і медыцынскага абслугоўвання і ўзнагароджванні прызёраў і лепшых футбалістаў.
Х. ДАДАТАК Аргкамiтэт па правядзенню ХІV Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах ELITE LEAGUE-2009/10 пакідае за сабой права ўнесці змены ў дадзенае “Палажэнне...”, калі колькасць удзельнікаў будзе менш альбо больш за запланаваную.
П А Л А Ж Э Н Н Е аб правядзеннi ПЕРШАГА адкрытага рэгіянальнага турніру па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10
Ганаровы патранат: Палышэнкаў Аляксандр Сяргеевіч, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэту Губарэнка Валерый Уладзіміравіч, генерал-маёр, генеральны дырэктар Дзяржаўнай установы “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” Куіш Міхаіл Міхайлавіч, сенатар Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, дырэктар УА “Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны коледж сувязі”
Аргкамітэт спаборніцтваў:
Люкевіч Уладзімер Паўлавіч, старшыня ГА СК “Аматар” (старшыня Аргкамітэту) Белямук Эдуард Вячаслававіч, галоўны рэдактар бюлетэня “Тайм-аут” (нам. старшыні Аргкамітэту) Бяспалаў Аляксандр Уладзімеравіч, начальнік Аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызме Брэсцкага гарвыканкаму Знахарчук Мікалай Міхайлавіч, дырэктар САУ “Універсальны спартыўны комплекс “Вікторыя” Іванчын Генадзь Іванавіч, памочнік рэктара УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна” Ігнатчык Валерый Аркадзьевіч, дырэктар УСУ “Брэсцкая гарадская СДзЮШАР” Лявонаў Леанід Леанідавіч, кіраўнік камісіі ГА СК “Аматар” па аналізу і развіцці сацыяльных праектаў Мішкавец Аляксандр Іванавіч, дырэктар ААТ “Брэстхлебапрадукт” Новак Анатоль Васільевіч, галоўны трэнер нацыянальных камандаў Міністэства спорту і турызму па Брэсцкай вобласці Полік Аляксандр Міхайлавіч, дырэктар ПУП “Полінтэрком” Селівонік Мікалай Іванавіч, нам.дырэктара ПУП “Барэнс” Трацюк Яўген Сцяпанавіч, старшыня Брэсцкай абласной федэрацыі футбола Харковіч Юрый Уладзіміравіч, нам.дырэктара УП “Брэстліфт” Хевук Мікалай Мікалаевіч, начальнік Управы па фізічнай культуры, спорту і турызме Брэсцкага аблвыканкаму Шпарло Уладзімер Сяргеевіч, галоўны рэдактар газеты “Вечерний Брест”
Камісар спаборніцтваў:
Праліска Яўген Міхайлавіч, спецыяліст Аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Брэсцкага гарвыканкаму
I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ
І Адкрыты рэгіянальны турнір па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10 ставiць за мэту далучэнне шырокiх слаёў насельнiцтва да актыўных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам і прысвечаны 65-й гадавіне перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатары спаборніцтваў асаблівую ўвагу надаюць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі і фармаванню ў яе фізічных якасцяў і здольнасцяў. Бяручы пад увагу мейсца спорту, якi з’яўляецца важным момантам развiцця чалавека, спаборнiцтвы вырашаюць наступныя задачы: 1) актывiзацыi масавага спартыўнага руху; 2) прапаганды футболу ў сферы здаровага ладу жыцця; 3) распаўсюджвання i рэалiзацыi iдэяў Мiжнароднай праграмы “Спорт для ўсiх”; 4) умацавання i развiцця мiжнародных сувязяў: “Спорт – амбасадар мiру” i “Спорт – на службе народнай дыпламатыi”; 5) прапаганды, развiцця i распаўсюджвання iдэалаў алiмпiзму, прынцыпаў сумленнай і высакароднай барацьбы на спаборнiцтвах – Fair play, гарманiчнага адзiнства духоўных i фiзiчных якасцяў – Orandum est, ut sit mens sana in corpore sano (трэба малiцца, каб у здаровым целе прысутнiчаў здаровы дух). Акрамя таго, дадзеныя спаборнiцтвы даюць магчымасць кожнаму чалавеку займацца спортам, а ў прыватнасцi: 1) дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, набыць належныя фiзiчныя кандыцыi, а таксама прыдбаць пачатковыя ўменьнi ў спорце; 2) дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, прыняць удзел у спартыўных спаборнiцтвах i занятках па фiзiчнай рэкрэацыi ў бяспечных i натуральных варунках у сістэме спартыўнай арганiзацыi; 3) дапамагаюць кожнаму зацiкаўленаму i здольнаму чалавеку дасягнуць адпаведнага спартыўнага пазёму; 4) даюць магчымасць набыць пачуццё сапраўднага спаборнiцтва i атрымаць асалоду ад мужнай i высакароднай барацьбы. Арганiзатары турнiру звяртаюць асаблiвую ўвагу на захаванне i развiццё маральных i этычных прынцыпаў спорту, на шанаванне чалавечай годнасцi, а таксама на бяспеку тых асобаў, якiя займаюцца спортам, цераз абарону спорту i самiх спартоўцаў, i выступаюць супраць выкарыстання iх у палiтычных, гандлёвых цi фiнансавых мэтах, а таксама супраць неўласцiвых цi ненатуральных дзеянняў, напрыклад, ужывання наркотыкаў.
II. ЧАС I МЕЙСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ
I Адкрыты рэгіянальны турнір па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10 пачынаецца 29 лістапада 2009 года, заканчваецца 28 лютага 2010 года. Спаборнiцтвы праводзяцца па турава-групавой сістэме у зале Спартыўнага комплексу “Дынама” (вул. Гогаля 4) па суботах-нядзелях згодна з календаром турніра. Максімальная колькасць удзельнікаў – не больш за 16 (шаснаццаць) калектываў.
III. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ
Агульнае кiраўнiцтва І Адкрытым рэгіянальным турнірам па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10 ажыццяўляецца Аддзелам па фізічнай культуры, спорце і турызме Брэсцкага гарвыканкама (начальнік А.У.Бяспалаў) і Грамадскiм аб’яднаннем “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” (старшыня ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiч). Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на галоўную судзейскую калегію: галоўны суддзя спаборнiцтваў, арбітр нацыянальнай катэгорыi Ю.В.Рымчонак; галоўны сакратар спаборнiцтваў, арбітр першай катэгорыi А.С.Якуш; сакратар спаборніцтваў Д.Жылко; выканаўчы дырэктар турнiра Э.Белямук; адказныя за арганiзацыйнае забяспячэнне турнiру, медыцынскае абслугоўванне i сувязi з грамадскасцю I.Казлоў, А.Пылік і М.Ручкін.
IV. УДЗЕЛЬНIКI СПАБОРНIЦТВАЎ
Да ўдзелу ў турнiры згодна з камандным рэйтынгам дапускаюцца ўсе тыя калектывы, якiя пералiчылi заявачны ўзнос у памеры 650.000 (шасцьсот пяцьдзесят тысячаў) беларускіх рублёў да 07.11.2009 года на разліковы рахунак № 3015500133010, валюта рахунка 974, “Приорбанк” ААТ, код 749, ЦБУ 500 г.Брэст, 224013, бул. Шаўчэнкі 6/1, ГА СК “Аматар”, УНН 200217784, ОКПО 14374572. Каманда, якая ў адпаведны тэрмін не разлічылася з уступным узносам, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
V. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ
Спаборнiцтвы з максiмальнай колькасцю камандаў – шаснаццаць – праводзяцца па наступнай сiстэме: 1) на першым этапе каманды на падставе жараб’ёўкі разбiваюцца на чатыры падгрупаў па 4 калектывы і гуляюць паміж сабой па два разы, каб вызначыць два лепшыя калектывы кожнай групы; 2) на другiм этапе адбываюцца дзве гульні 1/4 фінала; 3) на трэцім этапе адбываюцца дзве гульні 1/2 фінала; 4) фінальны матч за Кубак І Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10. Фіналісты PREMIER LEAGUE-2009/10 аўтаматычна трапляюць у ELITE LEAGUE сезона 2010/11. Акрамя таго, каманды, якія не трапілі ў далейшую сетку спаборніцтваў, у адпаведнасці з календаром выступленняў фармуюць сетку турніра play-out для вызначэння пераможца. Пераможцы выяўляюцца па выніках аднаго матча. Усяго, з улікам стыкавых гульняў, не больш за 12 тураў. Спаборнiцтвы пачынаюцца 29 лістапада 2009 года i заканчваюцца 28 лютага 2010 года. Пункты налiчваюцца: за перамогу – 3 пункты, за нiчыю – 1 пункт, за паражэнне – 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на тое прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне з лiкам 0:5; яна павiнна кампенсаваць аплату 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi. Наступны, другi, зрыў гульнi без важкай прычыны кампенсуецца аплатай 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi i тэхнiчным паражэннем 0:5. Працяг удзелу ў чэмпiянаце можа быць толькi пасля аплаты арэнды месца спаборніцтваў. На трэцi раз каманда здымаецца з турніру і ўсе футбалісты аўтаматычна дыскваліфікуюцца да канца сезона. Капітан каманды ў працэсе гульні можа двойчы ўзяць аднахвілінны перапынак – адзін раз на тайм. Месцы камандаў вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядваюцца наступныя паказальнiкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае мейсца (перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) агульная рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў; 5) жэрабя. Працягласць аднаго матчу – два таймы па 20 хвiлiнаў, перапынак – да 05 хвiлiнаў. Спазненне на гульню звыш 05 хвiлiнаў без важкiх на тое прычынаў разглядваецца як неяўка. Усе гульні адбываюцца мячом № 4. Заявы на перанос матчаў не прымаюцца.
Заўвага: у выпадку, калi каманда здымаецца са спаборнiцтваў, грашовыя ўзносы, што паступiлi на рахунак Аргкамiтэту турнiру, не вяртаюцца
VI. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI
За парушэннi правiлаў падчас гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) да канца гульні з правам замены іншым спартоўцам праз 2 (дзве) хвіліны. За дробныя парушэнні спартовец можа выдаляцца на 2 (дзве) хвіліны з правам працягу матчу пасля заканчэння пакарання. Тры жоўтыя карткi ў гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу ўдзельнiчаць у чарговым матчы, пасля чаго ўжо кожная няцотная картка пазбаўляе права ўдзелу ў спаборнiцтвах. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню з наступным разглядам яго ўчынку судзейскай калегіяй. Другая чырвоная картка азначае пропуск дзвюх гульняў і разглядам ягонага ўчынку на судзейскай калегіі. Кожная наступная чырвоная картка адпавядае колькасці прапушчаных гульняў з абавязковым разглядам паводзінаў спартоўца на судзейскай калегіі. На судзейскай калегіі ў абавязковым парадку будуць разглядвацца ўсе выпадкі нецэнзурнай лаянкі ў адпаведнасці з атрыманымі жоўтай альбо чырвонай карткамі згодна з запісамі ў пратаколе. Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi. За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне 0:5 з наступным разглядам здарэння на судзейскай калегіі. Камандзе, якая своечасова не зрабіла адпаведныя тлумачэнні на судзейскай калегіі, пункты не налiчваюцца.
Заўвага: судзейская калегiя мае права вынесці больш жорсткае пакаранне на спартоўца, якi дапусцiў асаблiва брутальнае парушэнне падчас спаборнiцтваў
VII. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ
Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя дапушчаныя да правядзення І Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10, Аргкамiтэтам першынства. Прэтэсты наконт судзейства аргкамітэтам не прымаюцца. На кожную гульню прызначаецца двое суддзяў. Пасля заканчэння гульняў суддзi павiнны перадаць запоўненыя пратаколы ў Аргкамiтэт спаборнiцтваў. Адрас судзейскай калегii: 224011 г.Брэст-11, а/с 35, ГА СК “Аматар”. Вынікі матчаў адразу па заканчэнні падаюцца на тэлефон – 6935152 (арбітр нацыянальнай катэгорыі Рымчонак Юрый Вітальевіч) і 6849997 (выканаўчы дырэктар Белямук Эдуард Вячаслававіч), а ў вечары гульнявога дня на адрас электроннай пошты – e-mail:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
VIII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Прызавы фонд турніра ў выпадку максімальнай колькасьці ўдзельнікаў вызначаецца ў межах 40% ад агульнай сумы. З гэтай сумы кожны набраны пункт на ўсіх стадыях правядзення спаборніцтваў, акрамя play-out, будзе ацэньвацца ў пэўную грашовую суму. Такім чынам, кожная каманда незалежна ад занятага месца мае магчымасць атрымаць грашовы прыз. Акрамя таго, пераможца спаборніцтваў атрымае кубак PREMIER LEAGUE, а кожная каманда будзе ўзнагароджана ганаровым дыпломам. Спецыяльнымi прызамi спонсараў турнiра будуць узнагароджаныя лепшыя футбалісты спаборніцтваў.
IХ. ЗАЯЎКI
Заяўкi на ўдзел у спаборнiцтвах павiнны ўключаць у склад каманды не больш за 15 (пятнаццаць) асобаў. У заяўцы поўнасцю ўказваюцца прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, год нараджэння i месца працы кожнага гульца, а таксама дадаткова поўны хатнi адрас i кантактны тэлефон капiтана каманды (цi яго намеснiка). Заяўкi павiнны быць напісаныя друкаванымі літарамі альбо надрукаваныя на кампутары ў двух экзэмплярах. На iх павiнны быць уласны подпiс капiтана каманды i дата. Заяўкі падаюцца ў Аргкамітэт спаборніцтваў і дасылаюцца на адрас электроннай пошты – e-mail:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
Заўвагі: 1) пераходы гульцоў з адной каманды ў другую ажыццяўляюцца праз Аргкамiтэт турнiру i па ўзаемнай згодзе капiтанаў зацiкаўленых камандаў. Пераходы адбываюцца выключна праз дасягненне згоды на гэта галоўнай судзейскай калегіі; 2) удзел футбалістаў, якія гуляюць у матчах нацыянальных чэмпіянатаў у Першым і Другім дывізіёнах па футболе і футзалу дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі за такога футбаліста на рахунак Аргкамітэта турніра пералічваецца грашовая сума ў памеры 1 (адна) базавая аплата на адпаведны перыяд па Рэспубліцы Беларусь: усяго не больш за тры асобы ў адной камандзе. Статус футбаліста такога ўзроўню зацікаўленыя каманды вызначаюць наяўнасцю (ці адсутнасцю) кантракта з клубам на момант правядзення турніру (згодна з інфармацыяй Ассацыяцыі Беларусскай Федерацыі Футбола).
У бягучай заяўцы павiнна быць не больш за 15 (пятнаццаць) гульцоў. Кожная дадатковая заяўка афармляецца выключна праз дасягненне згоды на гэта галоўнай судзейскай калегіі.
X. ВЫДАТКI НА ПРАВЯДЗЕННЕ СПАБОРНIЦТВАЎ
Асноўныя выдаткi на пpавядзенне спабоpнiцтваў нясе ГА СК “Аматаp”: сpодкi, якiя атpыманыя ад камандаў (заявачныя ўзносы), а таксама сумы, што могуць быць атpыманыя ад патэнцыяльных спонсаpаў, pэалiзуюцца на арганiзацыю i пpавядзенне спабоpнiцтваў, а дакладней: прызавы фонд, арэнду спартыўнай залы, медыцынскае і судзейскае забеспячэнне, набыццё спартыўнае формы i iнвентара, вырашэнне тэхнiчных пытанняў, выпуск iнфармацыйных праграмаў i г.д. Аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызме Брэсцкага гарвыканкаму прымае на сябе выдаткі па долевым удзеле ў аплаце арэнды спартыўнага аб’екта, а таксама ў фінансаванні судзейства і медыцынскага абслугоўвання і ўзнагароджванні прызёраў і лепшых футбалістаў.
ХI. ДАДАТАК
Аргкамiтэт па правядзенню I Адкрытага рэгіянальнага турніра па мiнi-футболе ў залах PREMIER LEAGUE-2009/10 пакідае за сабой права ўнесці змены ў дадзенае “Палажэнне...”, калі колькасць удзельнікаў будзе менш альбо больш за запланаваную
|