Главная arrow На Каляды arrow Регламент
Регламент
02.08.2008

На Каляды - Регламент

П А Л А Ж Э Н Н Е

АБ ПРАВЯДЗЕННI 18-га ТРАДЫЦЫЙНАГА ТУРНIРУ
ПА МIНI-ФУТБОЛЕ НА КАЛЯДЫ

I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ


ВАСЕМНАЦАТЫ Мiжнародны турнiр па мiнi-футболе на Каляды ставiць за мэту распаўсюджванне i рэалiзацыю iдэяў Мiжнароднай праграмы “Sport for All”, а таксама ўмацаванне i развiццё мiжнародных сувязяў: “Спорт - амбасадар мiру” i “Спорт - на службе народнай дыпламатыi”. Беручы пад увагу мейсца спорту, якi з’яўляецца важным момантам станаўлення чалавека, спаборнiцтвы вырашаюць задачы прапаганды, развiцця i распаўсюджвання iдэалаў алiмпiзму, прынцыпаў сумленнай барацьбы на спаборнiцтвах - Fair play, гарманiчнага адзiнства духоўных i фiзiчных якасцяў - Orandum est, ut sit mens sana in corpore sano. Juvenalius. (Трэба малiцца, каб у здаровым целе прысутнiчаў здаровы дух. Ювэнал.).
Арганiзатары турнiру звяртаюць асаблiвую ўвагу на захаванне i развiццё маральных i этычных прынцыпаў спорту, на шанаванне чалавечай годнасцi, а таксама на бяспеку тых асобаў, якiя займаюцца спортам, цераз абарону спорту i самiх спартоўцаў, i выступаюць супраць выкарыстання iх у палiтычных, гандлёвых цi фiнансавых мэтах, а таксама супраць неўласцiвых цi ненатуральных дзеянняў, напрыклад, ужывання наркотыкаў.

II. ЧАС I МЕЙСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ

ВАСЕМНАЦАТЫ Мiжнародны турнiр па мiнi-футболе на Каляды праводзiцца 21 снежня 2008 года ў спартыўным комплексе “ВІКТОРЫЯ” па вул. Ленінградская, 4.
Гульнi пройдуць з 17.00 да 21.30.

III. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ

Агульнае кiраўнiцтва ВАСЕМНАЦАТЫМ Мiжнародным турнiрам па мiнi-футболе на Каляды ажыццяўляецца ГА “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” пры ўдзеле Брэсцкай гарадской ўправы па фiзiчнай культуры, спорту i турызме.
Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на старшыню ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiча, суддзю Першай катэгорыi; вiцэ-старшыню ГА СК “Аматар” А.С.Якуша, суддзю Першай катэгорыi; сябру Рады ГА СК “Аматар” Э.В.Белемука, выканаўчага дырэктара турнiру.

IV. УДЗЕЛЬНIКI СПАБОРНIЦТВАЎ

Да ўдзелу ў турнiры дапускаюцца 10 камандаў, якiя падалi папярэднiя заявы з улiкам калейнасцi згодна з загадзя абвешчанымi ўмовамi, а таксама пералiчылi заявачны ўзнос у памеры 200.000 беларускіх рублёў на рахунак клуба.

V. СТРУКТУРА СПАБОРНIЦТВАЎ

У спаборнiцтвах прымаюць удзел восем непрафесiйных калектываў, што па вынiках лёсавання падзяляюцца на дзве групы. Усе гульнi ў групах праводзяцца па колавай сiстэме. Па тры каманды з кожнай групы гуляюць у ¼ фіналу, а каманды, якія занялі 4-5 месцы ў групах, гуляюць у 1/8 фінала. На этапе плэй-офф, каманда, якая атрымлівае перамогу, рухаецца далей згодна турнірнай сетцы. Пераможца паўфіналаў выходзяць у галоўны фінал, пераможаныя гуляюць матч за трэцяе месца.
Пункты налiчваюцца: за перамогу - 3 пункты, за нiчыю - 1 пункт, за паражэнне - 0 пунктаў. Мейсцы камандаў вызначаюцца па колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набяруць аднолькавую колькасць пунктаў, то разглядаюцца наступныя паказальнiкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае мейсца; 2) колькасць перамогаў; 3) розьнiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў; 5) пенальці.
Працягласць аднаго матчу – у групах – 12 хвілінаў, у плэй-офф - 15 хвiлiнаў. Калi гульня ў плэй-офф закончыцца ўнiчыю, прабiваюцца пенальцi, па пяць з кожнага боку, а калi i гэтага будзе недастаткова - да першага промаху аднаго з бакоў.

VI. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI

За парушэннi правiлаў пад час гульнi футбплiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) на 2 хвiлiны i аўтаматычна да канца дадзенай сустрэчы з правам замены на iншага спартоўца праз 2 хвiлiны цi пасьля прапушчанага голу. Дзве жоўтыя карткi ў гульнях турнiру абазначаюць забарону спартоўцу удзельнiчаць у чарговым матчы. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню.

VII. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ

Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю. На кожную гульню прызначаюцца двое суддзяў. Пасьля заканчэння кожнага матчу суддзi павiнны зафiксаваць вынiк сустрэчы ў пратаколе ў тэхнiчнага сакратара.

VIII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ

Гульцы камандаў-прызёраў узнагароджваюцца кубкамі, ганаровымi граматамi i грашовымi прэмiямi. Вызначаюцца тры лепшыя форварды і лепшыя ігракі па лініях. Прызавы фонд складае 40% ад стартавых узносаў.

IX. ЗАЯЎКI

Заяўкi на ўдзел у спаборнiцтвах падаюцца на iмя старшыні ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiча, апошнi тэрмiн прыёму - 9 снежня 2008 года. Заяўкi павiнны быць надрукаваныя на кампутары. На iх указваецца: назва каманды, прозвiшчы i iмёны гульцоў, год нараджэння, дата, а таксама асобна падаецца iмя i прозвiшча капiтана каманды, яго адрас i кантактны тэлефон. Склад каманды - усяго 11 (адзiнаццаць) чалавекаў. Забараняецца ўдзел тых спартоўцаў, якiя гулялi ў камандах Высшай i Першай лiгi чэмпiянату па футболе дадзенай краiны.

Х. ВЫДАТКI НА ПРАВЯДЗЕННЕ СПАБОРНIЦТВАЎ

ГА СК “Аматар” бярэ на сябе абавязкi па вырашэнню арганiзацыйных пытанняў, якiя звязваюцца з правядзеннем спаборнiцтваў (знаходжанне мейсца правядзення спаборнiцтваў, падрыхтоўка “Палажэння...” i календара турнiру, арбiтраж, асвятленне турнiру ў сродках масавай iнфармацыi, размяшчэнне замежных гасцей i iнш.).
У якасьцi спонсараў турнiру, альбо асобных камандаў цi гульцоў могуць выступаць арганiзацыi розных формаў маёмасцi.

 

Последнее обновление ( 28.12.2008 )