Главная arrow Фестиваль arrow Регламент
Регламент
02.08.2008

Фестиваль - Регламент
ImageПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні 19-га міні-футбольнага фестываля сярод аматарскіх камандаў

I. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
 ХІХ міні-футбольны фестываль сярод аматарскіх калектываў праводзіцца ў аднадзённы тэрмін 22-га траўня 2010 года. Спаборніцтвы праходзяць на пляцоўках стадыена «Будаўнік», пачынаючы з 10.00.

II. КІРАЎНІЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ ТУРНІРУ
Агульнае кіраўніцтва міні-футбольным фестывалем ажыццяўляецца ГА “Самадзеяльны клуб па міні-футболе «АМАТАР” і рэдакцыяй бюлетэня «Тайм-аут». Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборніцтваў ускладаецца на прэзідэнта клуба Уладзімера Люкевіча, выканаўчага дырэктара турніра Эдуарда Белемука, адміністратара Ігара Казлова, кіраўніка арбітражнага корпуса Аляксандра Пыліка.

IІІ. УДЗЕЛЬНIКI ТУРНIРУ
Да ўдзелу ў фестывалi дапускаюцца толькi тыя каманды, якiя да пачатку турнiра аплацiлi заявачны ўзнос.
Адсутнасць аплаты аўтаматычна выключае клуб з лiку ўдзельнiкаў турніра.

IV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Мiнi-футбольны фестываль з максiмальнай колькасцю камандаў - 32 - праводзiцца ў некалькi этапаў. На першым этапе каманды пры дапамозе сляпога жэрабя фармуюць 8 груп А, В, С, D, E, F, G і H па чатыры клубы ў кожнай групе. Па аднаколавай сiстэме, калi кожная каманда сустракаецца са сваiмi сапернiкамi па аднаму разу, удзельнiкi спаборнiцтваў вызначаюць па два пераможцы у сваіх групах. Працягласць групавых гульняў і гульняў суцяшальнага турніру - 10 хвiлiнаў без змены брам.
Пункты налiчваюцца: за перамогу - 3 пункты, за нiчыю - 1 пункт, за паражэнне - 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на то прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне з лiкам 0:3.
Месцы камандаў у групе вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядаюцца наступныя паказчыкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае месца (перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў. У выпадку, калi ўсе гэтыя паказчыкi будуць аднолькавымi, месцы вызначаюцца пры дапамозе пенальцi.
На другiм этапе каманды, заняўшыя ў групе 1-2 месцы па алiмпiйскай сiстэме сустракаюцца ў 1/8, 1/4, 1/2 i фiнальных гульнях. Працягласць аднаго матча на гэтым этапе - 15 хвiлiнаў. У выпадку, калi ў гэтых матчах асноўны час не вызначыць пераможцу - адразу прызначаюцца пенальцi.
У суцяшальным турніры матчы доўжацца выключна па 10 хвілінаў, матча за 3-е месца не праводзіцца.

V. ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ І ПАКАРАННІ

За парушэннi правiлаў пад час гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка). Дзве жоўтыя карткi у гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу удзельнiчаць у чарговым матчы, пасля гэтага ўжо кожная наступная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў чарговай гульні. Чырвоная картка ў адносінах да іграка дзейнічае з 3-хвілінным выдаленнем з далейшай заменай, а футбаліст, які атрымаў картку павінен прапусціць чарговы матч сваёй каманды. Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi. За ўдзел у гульнi незаяўленага (умова датычыцца выключна каманды-удзельніцы чэмпіяната города) цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне.

VI. АРБІТРАЖ ТУРНІРА 
Прэрагатыва прызначэння арбiтраў на матчы належыць галоўнаму арбітру фестываля Аляксандру Пыліку. Калi адна з камандаў вiдавочна цягне час гульнi, суддзя можа дадаць час, але не больш за хвiлiну.
ЗАЎВАГА: Пратэсты наконт судзейства не прымаюцца.


VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Прызавы фонд турнiра складае 70% ад агульнай сумы ўзносаў (85% асноўны турнір і 15% суцяшальны турнір).
50% - ад гэтай сумы атрымлiвае пераможца фiнальнага матча play-off.
25% - каманда якая зойме 2-е месца ў турніры play-off.
18% - каманда якая зойме 3-е месца ў турніры play-off.
7% - каманда якая зойме 4-е месца ў турніры play-off.

У фінале суцяшальнага турніра 2/3 сумы атрымлівае пераможца і 1/3 фіналіст.

VIII. ЗАЯЎКІ

У сувязі з пашырэннем колькасці ўдзельнікаў і зменай тэрмінаў турніра каманды, якiя прымалі ўдзел у чэмпіянаце ў Лідэр-лізе, Першым и Другiм дывізіенах, можна дазяўляць да 3 (трох) новых ігракоў, ці ігракоў з іншых камандаў.

Последнее обновление ( 12.05.2010 )